[ 10:09 ]  Завяршаецца саміт міністраў замежных справаў АБСЭ

ПОРТА. Міністры замежных справаў з 55 краінаў – сябраў АБСЭ сёньня правядуць апошнія сустрэчы саміту. Асноўным пытаньнем будзе барацьба з тэрарызмам. Мяркуецца, што сёньня будзе прынятая заява наконт папярэджаньня і змаганьня з тэрарызмам. Учора міністар замежных справаў Партугаліі Антоніа Мартынз да Круш заявіў, што новыя пагрозы індывідуальнай і калектыўнай бясьпецы прымушаюць АБСЭ перагледзць сваю місію.