[ 22:09 ]  Французкая iнтэлiгенцыя патрабуе спынiць гвалт у Чэчэнii

ПАРЫЖ. У Чэчэнii iдзе працэс наўпроставага зьнiшчэньня народу – лiчаць прадстаўнiкi французскай iнтэлiгенцыi. У iхным пасланьнi прэзыдэнту Расеi Уладзiмеру Пуцiну i кiраўнiцтву Эўразьвязу гаворыцца, што заклiкамi нельга спынiць кроў.Аўтары лiсту, а сярод iх кампазытар П’ер Булез, рэжысэры Жан-Люк Гадар i Арыяна Мнушкiн, фiлёзаф Андрэ Глюксман, патрабуюць ад Эўразьвязу зрабiць рашучыя захады, каб скончыць з гвалтам у Чэчэнii.