КІЕЎ. Мацi ўкраiнскага журналiста Мiхаiла Каламiйца, якога некалькi дзён таму знайшлi мёртвым у Беларусi, патрабуе адкрытага расьследаваньня. Украiнскiя i беларускiя ўлады цьвердзяць, што дырэктар “Украiнскай агенцыi навiнаў” скончыў жыцьцё самагубствам. Мацi заяўляе, што ў яго не было для гэтага нiякiх прычынаў. Калегi Каламiйца выказваюць меркаваньне, што ён стаў ахвярай палiтычнай расправы.