[ 22:38 ]  "Human Rights Watch" абвінавачвае ўрад Афганістану ў запалохваньні і забойстве студэнтаў

КАБУЛ. Праваабарончая Арганізацыя "Human Rights Watch" абвінаваціла ўрадавыя сілы Афганістану ў запалохваньні студэнтаў і спробе прыхаваць злоўжываньні паліцыі ў часе крывавага разгону дэманстрацыі студэнтаў кабульскага Унівэрсытэту. Як мінімум тры студэнты загінулі, а 20 былі параненыя. Таксама прадстаўнік ААН адзначыў, што ўжыцьцё агнястрэльнай зброі немагчыма нічым апраўдаць.