[ 18:44 ]  Польшча ня мае сьведчаньняў незаконнай дзейнасьці чачэнскіх інфармацыйных цэнтраў

ВАРШАВА. Міністэрства Замежных Справаў Польшчы даслала сёньня афіцыйную ноту Маскве, дзе заяўлена, што “няма ніякіх сьведчаньняў таго, што дзейнасьць чачэнскіх інфармацыйных цэнтраў у Польшчы пярэчыць польскаму заканадаўству”. Такім чынам, расейскія патрабаваньне спыніць дзейнасьць цэнтраў ня можа быць задаволенае. Разам з тым нота прапануе Расеі, “калі тая валодае інфармацыяй, што дзейнасьць цэнтраў мае спрыяльны тэрарызму характар”, дык польскі бок быў бы зацікаўлены ў тым, каб гэтая інфармацыя была перададзеная яму ў адпаведным дакумэнтальным выглядзе.