[ 22:15 ]  Дуванаў быў гвалтоўна накормлены і мусіў спыніць галадоўку

АЛМАТЫ. Апазыцыйны казаскі журналіст Сяргей Дуванаў спыніў двухтыднёвую галадоўку ў турме пасьля таго, як быў гвалтоўна накормлены турэмнымі мэдыкамі. Дуванаў абвінавачваецца ў згвалтаванні непаўнагадо-вай, аднак лічыць справу супраць яго сфабрыкаванай за спробы давесьці факты фінансавых злоўжыванняў прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева.