[ 19:36 ]  Невядомы спрабаваў скрасьці біялягічную зброю

АЛМАТЫ. Улады Казахстану арыштавалі чалавека, які спрабаваў учыніць крадзеж у біялягічнай лябараторыі, дзе дасьледуюцца і захоўваюцца сьмертаносныя вірусы. Гэты чалавек, імя якога не паведамляецца, прабраўся ў лябараторыю ў канцы працоўнага дня і спрабаваў скрасьці прабіркі з узорамі вірусаў, аднак быў затрыманы на месцы. Згаданая лябараторыя некалі ўваходзіла ў сыстэму савецкіх заводаў біялягічнай зброі.