[ 22:13 ] Рада Бясьпекі ААН асудзіла захоп закладнікаў у Маскве
Нью-Ёрк. Усе 15 сябраў Рады Бясьпекі прагаласавалі за рэзалюцыю з асуджэньнем захопу закладнікаў у Маскве. Рада бясьпекі кваліфікавала падзею як “Акт міжнароднага тэрарызму” і заклікала да вызваленьня закладнікаў без усялякіх папярэдніх умоваў.