Масква. Каля 700 закладнікаў працягваюць заставацца ў будынку былога Палаца культуры на вуліцы Мельнікава ў сталіцы Расеі.
Апошнія зьвесткі з Масквы, паводле афіцыйнага прадстаўніка ўладаў: у зале – каля 700 закладнікаў, зь іх 75 чалавек – замежныя грамадзяне. Аднак іярданскі лекар, які некалькі гадзінаў працаваў у будынку, кажа, што закладнікаў каля 800 чалавек, у тым ліку і шмат дзяцей. Тэрарысты адмовіліся прыняць ежу для закладнікаў, і матывуюць гэта тым, што ў буфэце ёсьць дастатковы запас ежы і вады.
Тэрарыстам перададзеная рацыя для сталай сувязі, паколькі зарад акамулятараў мабільных тэлефонаў амаль вычарпаны.
Тэрарысты адмовіліся мяняць закладнікаў на каго-небудзь з палітыкаў.
Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў заявіў, што ўлады павінны стварыць бяспечныя ўмовы для тэрарыстаў у выпадку вызваленьня закладнікаў і перавесьціз чачэнскую праблему ў мірнае рэчышча. Гарбачоў не выключае перамоваў з Асланам Масхадавым.
Спікер Рады Фэдэрацыі Расеі Сяргей Міронаў зьвярнуўся да захопнікаў з заявай, што ў тым выпадку, калі яны выпусьцяць закладнікаў, ім бесперашкодна дазволяць пакінуць тэрыторыю Расеі.