ВАШЫНГТОН. Жанчына, забітая ўчора ўвечары снайпэрам, які тэрарызуе Вашынгтон, аказалася супрацоўнiцай Фэдэральнага Бюро Дасьледаваньняў.
Невядома, цi зьвязанае забойства Лiнды Фрэнклiн зь яе прафэсыйнай дзейнасьцю. Маштабная апэрацыя пошуку злачынцы, у межах якой быў спынены рух на галоўнай аўтатрасе, вынікаў не дала.
Цягам апошніх двух тыдняў снайпер, які дзейнічае ў гэтым раёне, забіў дзевяць чалавек і параніў дваіх.