[ 17:56 ]  Экспэрты ЗША і Вялікай Брытаніі пачалі працу ва Ўкраіне

КІЕЎ. Экспэрты Злучаных Штатаў і Вялікай Брытаніі пачалі дасьледваньне у справе продажу Украінай Іраку радарнай сыстэмы Кальчуга. Дасьледваньне будзе доўжыцца 10 дзён. Яно мае на мэце таксама высьветліць ці прэзыдэнт Леанід Кучма пэрсанальна ўхваліў гэты продаж. Кіраўнік адміністрацыі Кучмы Віктар Мэдвэдчук сказаў, што ўкраінскі ўрад будзе супрацоўнічаць з экспэртамі ў поўным аб’ёме. Сыстэма Кальчуга знаходзіць і адсочвае самалёты і застаецца нябачнай для ворага. Прэзыдэнт Кучма заяўляе, што ня мае ніякага дачыненьня да гэтай справы.