[ 03:40 ]  Расейска-брытанскія перамовы ў справе Іраку

ЛЁНДАН. Сёньня прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр распачне двухдзённы візыт у Расею. Чакаецца, што ў часе візыту ён правядзе перамовы з прэзыдэнтам Расеі Владзімірам Пуціным у справе ірацкага крызысу. Вялікая Брытанія і Злучаныя Штаты спрабуюць пераканаць Расею ў неабходнасьці прыняцьця Радай Бясьпекі ААН рэзалюцыі, якая дала б інспэктарам Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў шырокія паўнамоцтвы ў справе наяўнасьці ў Іраку ядзернай, хімічнай і бактэрыялягічнай зброі.