БАКУ. Каля 10 тысячаў прыхільнікаў апазыцыі сёньня правялі дэманстрацыю ў сталіцы Азэрбайджану. Яны патрабавалі адстаўкі ўраду. За ходам акцыяў пратэсту назіралі сотні паліцыянтаў.
Раней лідэры апазыцыі заявілі, што ўлады спрабавалі сарваць дэманстрацыю. Былі арыштаваныя некалькі кіраўнікоў апазыцыйных партыяў, а студэнтаў папярэдзілі, што за ўдзел у маніфэстацыях іх будуць выключаць з навучальных установаў.