[ 21:45 ]  ЗША хочуць адкласьці інспэкцыю ў Ірак да новай рэзалюцыі ААН

ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сустракаецца з кіраўніком групы ваенных інспэктараў ААН Гансам Бліксам. Злучаныя Штаты ды Вялікая Брытанія хочуць, каб Блікс адклаў вяртаньне місіі ААН у Ірак да прыняцьця новай рэзалюцыі Рады бясьпекі. Інспэкцыя мае праверыць, ці вырабляе Ірак ядзерную, хімічнай альбо біялягічную зброю. Новая рэзалюцыя дазволіла б ужыць сілу супраць Іраку, калі ірацкія ўлады адмовяцца супрацоўнічаць зь інспэкцыяй. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сёньня зноўку заклікаў да найхутчэйшага вяртаньня інспэктараў у Ірак. Прадстаўнікі Расеі кажуць, што новая рэзалюцыя Рады бясьпекі толькі зацягне час, але яны гатовыя разгледзець яе. Міністэрства замежных справаў Францыі заявіла сёньня, што дзеля новай рэзалюцыі няма юрыдычных падставаў. Вялікая Брытанія, ЗША, Кітай, Расея і Францыя маюць права вэта на рашэньні Рады бясьпекі ААН.