НЬЮ-ДЭЛІ. Літаральна празь некалькі гадзінаў пасьля пакістанскага ракетнага тэсту Індыя правяла запуск сваёй апошняй мадэлі ракеты клясы “Зямля-зямля”.
Прэсавы сакратар індыйскага войска, гэтак жа, як і некалькі гадзінаў раней ягоны пакістанскі калега, заявіў, што ў гэтым выпрабаваньні няма нічога надзвычайнага.
Пакістанскія ды індыйскія ракеты сярэдняй дальнасьці могуць несьці як звычайныя, так і ядзерныя боегалоўкі. Абедзьве краіны правялі падземныя выпрабаваньні ядзернай зброі ў 1998 годзе. Цяперашнія запускі адбываюцца ў той час, як з абодвух бакоў індыйска-пакістанскай мяжы сканцэнтраваны больш за мільён вайскоўцаў.