[ 05:55 ]  Распачаў працу новы парлямэнт Макэдоніі

СКОП’Е. Учора ў Макэдоніі распачаў працу новы парлямэнт, абраны тры тыдні таму. Сьпікерам парлямэнту быў абраны сацыял-дэмакрат Мікола Папоўскі – ягоная партыя ўзначальвала левацэнтрысцкую кааліцыю, якая перамагла ў часе выбараў. Дэпутацкія мандаты атрымалі таксама шэраг былых альбанскіх камандзіраў, якія ваявалі ў часе этнічнага канфлікту ў паўночнай частцы Макэдоніі. У часе першай сэсіі парлямэнту дэпутаты назавуць новы склад ураду, ў які, як мяркуюцца, увойдуць прадстаўнікі левацэнтрысцкай кааліцыі і адной з альбанскіх партыяў.