КІЕЎ. Больш за 60 украінскіх журналістаў падпісаліся пад пэтыцыяй, якая асуджае палітычную цэнзуру. Журналісты кажуць, што ўлады ціснуць на мэдыі, не дазваляючы ім аб’ектыўна асьвятляць падзеі ва Ўкраіне. Яны пагражаюць распачаць масавы страйк у падтрымку калегаў, якіх звольнілі ці пераследвалі праз суд за прафэсійную дзейнасьць. Сёньня ж вырашылася спрэчка паміж журналістамі прыватнай украінскай агенцыі “Уніан” і новым кіраўніцтвам агенцыі. Новапрызначаны выканаўца абавязкаў дырэктара Васіль Юрычка падпісаў дэклярацыю, у якой абяцае ня ўмешвацца ў працу журналістаў. Палітычны рэдактар агенцыі Альбіна Трубянкова, кажа, што новы кіраўнік абяцае, што болей ня будзе цэнзуры і пагрозаў звольніць супрацоўнікаў.