УЛАДЗІКАЎКАЗ. Кіраўнік чачэнскай адміністрацыі кажа, што расейскія войскі зацягваюць вайну ў Чачэніі. Прызначаны Масквой Ахмад Кадыраў заявіў сёньня, што брутальныя апэрацыі ў вёсках, зачысткі і гэтак званыя праверкі пашпартнага рэжыму толькі паглыбляюць канфрантацыю.