ГААГА. Былы югаслаўскі прэзідэнт Слабадан Мілошавіч заявіў сёньня ў часе судовага паседжаньня, што масавае забойства мусульманаў у месце Срэбраніца было выкананае міжнароднымі міратворчымі сіламі.
Мілошавіч сказаў, што забойства было часткай змовы паміж французкімі шпіёнамі і лідарамі басьнійскіх мусульманаў, каб прымусіць сьвет ненавідзець сэрбаў. Абвінаваўцы заявілі ўчора пра датычнасьць Мілошавіча да забойства 8 тысячаў мусульманаў у Срэбрэнецы, бо з гэтым быў зьвязаны міністар унутраных справаў Сэрбіі.