ПРАГА. Суд у Празе прызнаў невінаватымі двух былых лідараў камуністычнай Чэхаславакіі, якія абвінавачваліся ў здрадзе і супрацоўніцтве з савецкімі акупантамі ў справе здушэньня "Праскай Вясны" ў 1968 годзе. Ёзэф Ленарт і Мілаш Якэш былі сярод тых камуністаў, якія падтрымалі ўвод савецкіх танкаў у Чэхаславаччыну, у вяніку якога дзесяткі асобаў былі забітыя.