[ 22:21 ]  Сэнатар МакКейн папярэдзіў Расею у справе магчымага нападу на Грузію

ВАШЫНГТОН. Сэнатар Злучаных Штатаў ад Арызоны Джон МакКэйн , прамаўляючы ў Сэнаце, заявіў сёньня, што магчымая вайсковая апэрацыя Расеі на тэрыторыі Грузіі можа спрычыніцца да міжнароднага крызісу. МакКэйн сказаў, што вайсковыя дзеяньні таксамама могуць зашкодзіць памкненьням расейскага лідара Ўладімера Пуціна да нармалізацыі стасункаў з Захадам.