СКОПЬЕ. Гэнеральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан выказаў задавальненьне з нагоды таго, што парляманцкія выбары ў Макэдоніі прайшлі мірна і дэмакратычна. Паводле Робэртсана, парляманцкія выбары, якія адбыліся 15 верасьня, былі ключавым выпрабаваньнем на шляху Макэдоніі да спакою. Гэнеральны сакратар НАТА зьвярнуўся да вядучых макэдонскіх партыяў з заклікам працягваць выконваць леташняе мірнае пагадненье, ўсталяваць у краіне верхавенства закону, кансалідаваць дэмакратычныя інстытуцыі, а таксама змагацца з карупцыяй ды арганізаванай злачыннасьцю. У выніку выбараў, кааліцыі, якую ўзначальвае Сацыял-дэмакратычны зьвяз, не хапіла адаго мейсца, каб артымаць абсалютную большасьць у макэдонскім парляманце.