[ 19:20 ]  Узбэцкі праваабаронца асуджаны да 7 гадоў турмы

ТАШКЕНТ. Узбэцкі суд прысудзіў сёньня праваабаронцу Юлдаша Расулава да 7 гадоў турмы. Расулава вінавацяць ў антыўрадавай дзейнасьці і сувязях з радыкальнымі мусульманскімі групоўкамі. Сястра асуджанага, Хакіма, кажа што Расулаў ня меў ніякіх сувязяў з радыкаламі і наадварот заклікаў людзей не зьвязвацца з нелегальнымі групоўкамі.