ЖЭНЭВА. Бразілец Сэржыў Віейра дзі Мэлу зьмяніў Мэры Робінсан на пасадзе вярхоўнага камісара ААН у пытаньнях правоў чалавека. Дзі Мэлу шмат гадоў працаваў у апараце ААН і мае вялікі досьвед працы на месцах, у тым ліку ў Тыморы, Босьніі і ў Цэнтральнай Афрыцы. Злучаныя Штаты, якія адмовіліся пагадзіцца на працэг тэрміну Мэры Робінсан, віталі прызначэньне бразыльца. Ірляндка Мэры Робінсан крытыкавала ЗША за парушэньні правоў чалавека падчас антытэрарыстычнай кампаніі.