[ 17:25 ]  Урад Турэччыны можа не пратрымацца да лістападаўскіх выбараў

АНКАРА. Намесьнік прэм’ер-міністра Турэччыны Ілмаз даў зразумець, што ягоная партыя “Айчына” можа выйсьці з уладнай кааліцыі, пасьля абяцаньня нацыяналістычных сяброў габінэту кінуць выклік юрыдычным рэформам, патрэбным для сяброўства краіны ў Эўразьвязе. Ілмаз, які каардынуе адносіны з Эўразьвязам выказаў сумнеў, што цяперашні ўрад краіны пратрымецца да лістападаўскіх выбараў. Правая партыя Нацыяналістычнага дзеяньня, якой кіруе намесьнік прэм’ера Бахчэлі, учора заявіла, што абскардзіць прыняты месяц таму парлямантам пакет рэформаў у Канстытуцыйным судзе. Рэформы прадугледжваюць скасаваньне пакараньня сьмерцяй у мірны час і пашырэньне правоў для 12 мільёнаў курдаў.