[ 17:15 ]  Апытаньне сьведкаў у справе Мілошавіча закончыцца сёньня

ГААГА. Сёньня Міжнародны суд у Гаазе закончыць апытаньне сьведкаў у справе былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча, якога абвінавачваюць у ваенных злачынствах у Косаве ў 1999 годзе. Пасьля двухтыднёвага перапынку суд пачне падрыхтоўку да двух наступных этапаў абвінавачаньня, у часе якіх будзе разглядацца датычнасьць Мілошавіча да гэнацыду ў Харватыі і Босьніі. Былы кіраўнік югаслаўскай дзяржавы адмовіўся ад паслугаў адвакатаў і абараняе сябе сам. Мяркуецца, што судовы працэс закончыцца ў наступным годзе.