[ 17:10 ]  Колькасьць загіблых у чыгуначнай катастрофе ў Індыі можа скласьці 500 чалавек

ДЭЛІ. Больш як 500 чалавек маглі загінуць у чыгуначнай катастрофе ў Індыі – лічыць кіраўніцтва краіны. Пакуль афіцыйна пацьверджаная сьмерць 54 пасажыраў. Экспрэс Калькута-Дэлі сыйшоў з рэек на мосьце праз рэчку Гайя у штаце Біхар. Адзін вагон упаў у ваду з вышыні 90 мэтраў, яшчэ два – завісьлі над прорвай. На месьце трагэдыі працуюць выратавальнікі й вадалазы. Паліцыя не выключае магчымасьці тэракту, паколькі выглядае, што частка чыгуначнага палатна была разабраная. У раёне катастрофы дзейнічаюць узброеныя ўльтраправыя групоўкі.