[ 04:37 ]  Чыгуначная катастрофа ў Індыі

КАЛЬКУТА. ІНДЫЯ. Учора позна ўвечары у індыійскім штаце Біхар на масьце з’ехаў з рэек хуткі цягнік, які накіроўваўся з Калькуты ў Ню-Дэлі. У выніку аварыі адзін пасажырскі вагон упаў у раку. Лякаматыў і яшчэ два вагоны зьвісаюць з маста так, што ў любы момант могуць таксама апынуцца ў вадзе. Ёсьць шмат ахвяраў. Улады мяркуюць, што аварыя магла адбыцца ў выніку сабатажу. Раён Індыі, дзе здарылася трагедыя, знаходзіцца пад кантролем мааісцкіх паўстанцаў.