[ 04:28 ]  Амэрыканскія пілёты, што збамбавалі вяселье у Афганістане - не вінаватыя

ВАШЫНГТОН. Паводле вынікаў вайсковага дасьледаваньня ў справе бамбаваньня амэрыканскім самалётам-зьнішчальнікам удзельнікаў вясельля, якое адбылося сёлета ў ліпені ў Афганістане, пілёты прызнаныя невінаватымі. У дасьледвааньні гаворыцца, што бамбаваньне было апраўданае, бо перад гэтым нехта зь зямлі страляў у зьнішчальнік. Паводле дадзеных афганскага боку, у выніку бамбаваньня загінулі 48 чалавек а больш за 100 былі параненыя.