[ 18:20 ]  Ліга арабскіх дзяржаваў выступае супраць нападу на Ірак

КАІР. Лiга арабскiх дзяржаваў катэгарычна выступае супраць любога нападу на Ірак цi iншую арабскую дзяржаву. Такую рэзалюцыю ўхвалiлi сёньня мiнiстры замежных справаў крiнаў Арабскай лiгi пасьля завяршэньня свайго двухдзённага самiту ў сталiцы Эгiпту. Рэзалюцыя таксама заклiкае Багдад да супрацоўнiцтва з Арганiзацыяй Аб’еднаных Нацыяў у пытаньнi вяртаньня ваенных iнспэктараў у Ірак, што адкрые магчымасьцi адмены санкцыяў супраць краiны. Генэральны сакратар Лiгi Амр Муса папярэдзiў мiжнародную супольнасьць, што ваенныя дзеяньнi супраць Іраку “адчыняць браму пекла” на Блiзкiм Усходзе.