[ 05:54 ]  Грузінскія памежнікі будуць вызваленыя

МАСКВА. Расейскія ўлады пагадзіліся вызваліць трох грузінскіх памежнікаў, якія выпадкова трапілі на тэрыторыю Расеі на пачатку гэтага тыдня. Сёньня Расея яшчэ раз выказала патрабаваньне да грузінскіх уладаў аб выдачы чачэнскага палявога камандзіра Руслана Гелаева. Масква абвінавачвае Гелаева ў нападах на расейскае войска, у выніку якіх загінулі шэраг жаўнераў. Прадстаўнік грузінскай пракуратуры Пата Мсахіладзэ заявіў, што расейскія патрабаваньні ў справе Гелаева Грузія атрымала яшчэ летась ў лістападзе, аднак дагэтуль спробы знайсьці чачэнскага незалежніка скончыліся нічым.