[ 18:26 ]  Перастрэлка ў лягеры ўцекачоў у Лібане

БЭЙРУТ. На ўсходзе Лiбану ў лягеры палестынскiх уцекачоў “Аль-Джалiл” сёньня адбылася жорсткая перастрэлка. Лiбанскiя вайскоўцы ўвайшлi на тэрыторыю лягеру, каб арыштаваць баявiка “Рэвалюцыйнай Рады Фатх”. З абодвух бакоў ёсьць ахвяры. На рахунку радыкальнай групоўкi “Рада Фатх”, якую ачольваў памерлы два тыднi таму ў Іраку Абу Нiдаль, -- шматлiкiя тэрарыстычныя акты ў 20 краiнах, ахвярамi якiх сталi ня меней як 275 чалавек. На тэрыторыi Лiбану разьмешчаныя 12 лягераў, у якiх утрымваюцца 350 тысячаў палестынскiх уцекачоў. Апошнiм часам сталi частымi сутычкi палестынцаў зь лiбанскiмi жаўнерамi.