[ 18:06 ]  Ісьлямабад сьцьвярджае, што большая частка пакістанскіх ваеннапалонных на базе Гуантанама не зьвязаныя з "Аль-Кайдай"

ІСЬЛЯМАБАД. Пакiстан дамагаецца вызваленьня сваiх грамадзянаў, узятых у палён у часе антытэрарыстычнай апэрацыi ў Афганiстане i дастаўленых на амэрыканскую ваенную базу Гуантанама. Паводле пакiстанскiх уладаў, якiя зрабiлi адмысловае расьсьледаваньне, 55 з 58 ваеннапалонных, не былi зьвязаныя з “Аль-Кайдай”. Ісьлямабад цьвердзiць, што “Паўночны Альянс”, якi перадаў палонных пакiстанцаў Злучаным Штатам, разьлiчваў атрымаць за iх узнагароду як за тэрарыстаў.