МАДРЫД. Урад Гішпаніі заявіў сёньня, што на наступным тыдні зьвернецца ў Вярхоўны Суд краіны ў справе поўнай забароны баскай незалежніцкай партыі “Батасуна”. Урад абвінавачвае сябраў гэтай партыі ў парушэньні антытэрарэстычнага заканадаўства. Паведамляецца, што “Батасуна” мае кантакты з баскай групоўкай ЭТА.
У панядзелак дзейнасьць партыі была прыпыненая на 3 гады.
Кіраўнікі “Батасуны” заявілі, што будуць змагацца за існаваньне сваёй партыі.