[ 18:06 ]  Нямеччына вяртае Ізраiлю арыштаваныя кантэйнэры са зброяй

ГАМБУРГ. Улады Нямеччыны заявілі пра сваё рашэньне адаслаць назад у Ізраіль кантэйнэры зь ізраільскай зброяй, якія праз гамбургскі порт накіроўваліся ў Іран. Нямецкія мытнікі затрымалі кантэйнеры два тыдні таму. Ізраільскія ўлады заявілі, што груз з’яўляецца ўласнасьцю адной з прыватных фірмаў, якая накіравала кантэйнеры ў Тайланд.Міністэрства замежных справаў Ірану паведаміла, што ізраільская зброя не магла быць накіраваная ў Іран, бо гэтая краіна ня мае ніякіх стасункаў з Ізраілем.