ГАМБУРГ. Мытныя службы Нямеччыны ў Гамбургу затрымалі прыватны ізраільскі вадаплаў, які вёз ваеннае абсталяваньне ў Іран. Паводле заявы ізраільскага міністэрства абароны, груз складаўся з трох тысячаў пакрышак для БТР і быў афіцыйна дазволены для транспартоўкі ў Тайлянд. Большая частка каманды затрыманага вадаплаву, якая складаецца з ізраільцаў і замежнікаў, затрыманая.