МАСКВА. Міністэрства замежных справаў Расеі адкінула папярэджаньні Злучаных Штатаў пра тое, што гандлёвыя сувязі Масквы з так званымі бандыцкімі краінамі могуць пашкодзіць іміджу Расеі на Захадзе. Прэсавы сакратар расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Барыс Малахаў заявіў, што наданьне міжнароднаму гандлю ідэялягічных матываў ёсьць перажыткам часоў “халоднай вайны”.