[ 04:08 ]  У Чэхii расьследуюцца абставiны выкiду хлору

ПРАГА. Улады Чэхii расьследуюць абставiны выкiду каля пяцiсот кiляграмаў газападобнага хлору на хiмiчным камбiнаце ў горадзе Нератавiцэ, якi быў затоплены ў вынiку нядаўняй моцнай паводкi. Паводле прадстаўнiка Інспэкцыi стану навакольнага асяродзьдзя, пагрозы здароўю жыхароў гораду няма. Гэта ўжо другi выкiд хлору на камбiнаце цягам апошнiх двух тыдняў. Нератавiцэ знаходзiцца ў 25 кiлямэтрах ад Прагi.