[ 18:21 ]  Абвінавачаны ў тэрарыстычнай дзейнасьці Даўлатаў прыгавораны да сьмяротнага пакараньня

ДУШАНБЭ. Вярхоўны суд Таджыкістану прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня Умеджона Даўлатава па абвінавачваньні яго ў тэрарыстычнай дзейнасьці. Суд прызнаў яго вінаватым ў забойстве ў 1998 годзе ваенных назіральнікаў ААН з Польшчы, Уругвая і Японіі, а таксама іх таджыцкага перакладчыка. Яшчэ два чалавекі, якія праходзілі па справе Даўлатава, асуджаныя на 20 гадоў зьняволеньня.