[ 03:47 ]  ЗША пракансультуюцца з партнэрамi адносна акцыi супраць Іраку

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш назваў Садама Хусэйна пагрозай цывiлiзаванаму сьвету. Буш падкрэсьлiў, што пазбаўленьне Хусэйна ўлады – ў iнтарэсах усяго сьвету. Гэтыя заявы прагучэлi ўчор ў часе прэсавай канфэрэнцыi прэзыдэнта на ягоным ранчо ў Тэхасе. Сустрэча з журналiстамi адбылася пасьля нарады Буша зь кiраўнiкамi краiны ў пытаньнi мадэрнiзацыi амэрыканскага войска. Магчымая апэрацыя супраць Іраку не абмяркоўвалася. Буш заявiў, што, перш чым пачнецца любая акцыя, ЗША пракансультуюцца са сваiмi партнэрамi.