ВАШЫНГТОН. Вядучы ірацкі дысыдэнт пасьля перамоваў з амэрыканскімі афіцыйнымі асобамі сёньня сказаў, што ён «заахвочаны» рашучасьцю Вашынгтону адхіліць ад улады прэзыдэнта Іраку Садама Хусэйна. Лідэр Ірацкага Нацыянальнага Кангрэсу Шарыф Алі бін Альхусэйн паведаміў, што ён ды іншыя апазыцыйныя лідэры атымалі ясны сыгнал, што Злучаныя Штаты наважаныя далей праводзіць палітыку, скіраваную на зьмену рэжыму ў Багдадзе. Ён таксама зазначыў, што і ЗША і ірацкая апазыцыя маюць падобнае бачаньне свабоднага дэмакратычнага Іраку, які жыве ў міры і суладзьдзі са сваімі суседзямі.