[ 17:37 ]  Былы супрацоўнік чэскага МЗС распачаў сухую галадоўку

ПРАГА. Адвакат былога генэральнага сакратара Міністэрства Замежных Справаў Чэхіі Карла Србы паведаміў, што яго падабаронны хоча скончыць жыцьцё самагубствам і ад пятніцы трымае сухую галадоўку. Улады трымаюць Србу ў ізаляцыі і забараняюць яму любыя кантакты. Карэл Срба вінаваціцца ў змове з мэтай забіць журналістку, якая ў сваіх артыкулах выкрывала незаконную дзейнасьць Србы падчас яго знаходжаньня на сваёй пасадзе. У пятніцу да гэтага дадалося яшчэ і абвінавачаньне ў хабарніцтве. Падчас арышту ў кватэры Србы было знойдзена 30 мільёнаў крон (каля мільёну даляраў) наяўнымі грашмі.