ІСЬЛЯМАБАД. Тры чалавекi забiтыя i болей як 20 параненыя ў вынiку ўзброенага нападу на шпiталь хрысьцiянскай мiсii ў горадзе Таксiла, за 20 кiлямэтраў ад Ісьлямабаду. Бальшыня ахвяраў – сёстры мiласэрнасьцi. Загiнуў таксакма адзiн з нападнiкаў, двое iншых змаглi ўцячы. Гэта ўжо другi на гэтым тыднi напад на хрысьцiянскую мiсiю ў пераважна мусульманскiм Пакiстане. У панядзелак 6 пакiстанцаў былi забiтыя ў вынiку напады групы ўзброеных людзей на школу хрысьцiянскай мiсii, зноў жа недалёка ад сталiцы краiны.