[ 05:16 ]  У Палестынскай аўтаномii створаная апазыцыйная дэмакратычная партыя

АМАН. Былы дарадца Ясiра Арафата – Басам Абу Шарыф – абвесьцiў пра стварэньне новай партыi, якая будзе знаходзiцца ў апазыцыi да цяперашнiх уладаў Палестынскай аўтаномii. Выступаючы ў сыботу ў сталiцы Ярданii – Амане, Абу Шарыф заявiў, што Палестынская дэмакратычная партыя мае намер дамагацца рэформаў у аўтаномii i змагацца супраць карупцыi. Ён абвiнавацiў палестынскае кiраўнiцтва ў шматлiкiх памылках i неэфэктыўнасьцi. Абу Шарыф быў прэсавым сакратаром Арафата ў часе аблогi Ізраiлем Бэйруту ў 1982 годзе. Разам з Арафатам ён быў у Тунiсе, а затым вярнуўся разам зь iм на палестынскiя тэрыторыi. Усясьветная супольнасьць патрабуе правядзеньня рэформаў у Палестынскай аўтаномii як перадумовы дзеля стварэньня незалежнай палестынскай дзяржавы.