[ 04:34 ]  Целаахоўнiкi Ўсамы бiн Лядана знаходзяцца ў амэрыканскай вязьнiцы на Кубе

ВАШЫНГТОН. Паводле амэрыканскiх крынiцаў, асобныя целаахоўнiкi Ўсамы бiн Лядэна знаходзяцца сярод сотняў падазраваных баявiкоў “Аль-Кайды” i Талiбану, якiя ўтрымваюцца ў няволi на амэрыканскай ваенна-марской базе ў Затоцы Гуантанама. Інфармацыйныя агенцтвы ЗША спасылаюцца на незвананую афiцыйную асобу з амэрыканскай выведкi. Болей за 500 затрыманых у часе вайны супраць мiжнароднай тэрарыстычнай сеткi “Аль-Кайда” i зьвергнутага рэжыму Талiбан зьняволеныя ў вязьнiцы асаблiвай бясьпекi на Кубе.