[ 17:44 ]  Тры ахвяры ўзброенага нападу на карэйскую фірму

БІШКЕК. Прынамсi 3 чалавекi былi забiтыя мiнулай начы ў кыргызкай сталiцы Бiшкеку, калi ўзброеныя людзi, апранутыя ў жаночую вопратку i парыкi, ажыцьцявiлi напад на памяшканьне паўдзённа-карэйскай фiрмы i распачалi стралянiну. Паводле дзяржаўнага кыргызкага iнфармацыйнага агенцтва “Кабар”, ахвярамi нападу сталi карэйскi бiзнэсовец Ю Чун Кiм, ягоная жонка i грамадзянiн Кыргызтану, этнiчны карэец. Палiцыя распачала расьледаваньне, але пакуль ня мае iнфармацыi адносна асобаў злачынцаў. Гэта -- новы з сэрыi нападаў на замежных грамадзянаў. 7 лiпеня iншы карэйскi бiзнэсовец быў забiты каля свайго дому ў Бiшкеку. Напрыканцы мiнулага месяца ў Бiшкеку таксама былi забiтыя кiтайскi дыплямат i этнiчны ўйгур, грамадзянiн Кiтаю.