[ 18:02 ]  Прэм'ер-міністар Турэччыны застаецца на сваёй пасадзе да датэрміновых выбараў

СТАМБУЛ. Прэм’ер-мiнiстар Турэччыны Бюлент Эджэвiт сёньня заявiў, што цяпер датэрмiновыя выбары яму падаюцца непазьбежнымi, i ён ня будзе замiнаць гэтаму працэсу. Аднак, прэм’ер зазначыў, што да выбараў не зьбiраецца пакiдаць сваёй пасады. Раней Эджэвiт вытупаў супраць датэрмiновых выбараў, але памяняў сваё меркаваньне пасьля таго, як учора партнэры ў кiруючай каалiцыi папярэдзiлi яго, што пакiнуць кабiнэт, калi выбары не адбуцца ў лiстападзе.