[ 18:16 ]  Ізраіль гатовы вывесьці свае войскі з двух палестынскіх гарадоў

ЕРУСАЛІМ. Ізраiль выведзе свае войскi з гарадоў Хэброн i Бiтлеем на Заходнiм беразе Ярдану, калi палестынскiя ўлады гатовы ўзяць на сябе адказнасьць за недапушчэньне тэрарыстычных нападаў на iзраiльцаў. Мiнiстар замежных справаў Ізраiлю Шымон Пэрэс паведамiў сёньня, што менавiта ў гэтых гарадох сытуацыя найбольш спакойная. Новы мiнiстар замежных справаў Палестынскай аўтаномii Абдэльразэк аль Ях'я прапанаваў Ізраiлю плян, паводле якога палестынскiя сiлы бясьпекi возьмуць пад свой кантроль тэрыторыi, адкуль будуць выведзеныя iзраiльскiя войскi. Ізраiльскiя ўлады пераглядаюць рашэньне пра дэпартацыю сваякоў палестынскiх тэрарыстаў з Заходняга берагу Ярдану ў паласу Газа. Генэральны пракурор Ізраiлю заявiў учора, што такога кшталту дзеяньнi адносна сваякоў незаконныя, калi не даказаная iх непасрэдная далучанасьць да тэрактаў.