[ 17:07 ]  Працягваецца пошук забойцаў віцэ-прэзыдэнта Афганістану

КАБУЛ. Прэсавы сакратар афганскага ўраду заявіў, што як мясцовыя сьледчыя, гэтак і міжнародныя міратворцы пакуль не дасягнулі прагрэсу ў раскрыцьці забойства віцэ-прэзыдэнта Абдулы Кадыра.Тыя дванаццаць чалавек, што былі затрыманыя, абвіначваюцца ў бязьдзеяньні і ў тым, што яны не зрабілі нічога, каб запабегчы ўцёку забойцаў. Аднак, пакуль ніхто зь іх ня быў непасрэдна абвіначаны ў забойстве Кадыра. Кіраўнік пераходнага ўраду Афганістану Хамід Карзай заклікаў знайсьці і пакараць забойцаў.