[ 18:27 ]  У Афганістане - дзень нацыянальнае жалобы па Хаджы Абдуле Кадзіру

КАБУЛ. У Афганістане сёньня дзень нацыянальнай жалобы ў зьвязку з забойствам Хаджы Абдул Кадыра – намесьніка лідэра краіны Хаміда Карзая. Хамід Карзай заявіў, што прадстаўнікі міжнародных сілаў бясьпекі возьмуць удзел у расьследаваньні забойства. Ужо арыштаваныя 12 падазраваных у злачынстве асобаў. Тым часам, амэрыканскія спэцпадразьдзяленьні, якія працягваюць апэрацыі на ўсходзе Афганістану, выявілі яшчэ адно буйное сховішча зброі. Паводле прадстаўніка камандаваньня маёра Гэры Толмэна, там знаходзіліся супрацьтанкавыя ракеты, гранаты і вялікая колькасьць баяпрыпасаў.